Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Караль Наўроцкі: Мы не абвінавачваем увесь украінскі народ

11.07.2026 15:45
Палякі адзначаюць Нацыянальны дзень памяці ахвяр генацыду, здзейсненага АУН і УПА на ўсходніх тэрыторыях Другой Рэчы Паспалітай.
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ў Радружы каля ЛюбачаваPAP/Darek Delmanowicz

Мы не абвінавачваем увесь ўкраінскі народ, мы абвінавачваем бандэраўскую ідэалогію, заявіў прэзідэнт Польшчы падчас цырымоніі ў Радружы каля Любачава (Lubarczów) ў паўднёва-ўсходняй Польшчы.

Сёння (11 ліпеня) палякі адзначаюць Нацыянальны дзень памяці ахвяр генацыду, здзейсненага АУН і УПА на ўсходніх тэрыторыях Другой Рэчы Паспалітай.

Караль Наўроцкі падзякаваў усім, хто шануе памяць ахвяр, падкрэсліўшы, што гісторыя — гэта падмурак для будучыні і вывучэння ўрокаў мінулага. Ён дадаў, што палякі абвінавачваюць не ўсіх украінцаў.

— Сёння мы не абвінавачваем увесь украінскі народ, але мы абвінавачваем бандэраўскую ідэалогію — тых, хто здзейсніў забойствы і тых, хто ў XXI стагоддзі спасылаецца на чырвона-чорныя колеры. На гэта нельга пагаджацца, таму што ўслаўленне генацыду або заплюшчванне вачэй на генацыд — гэта заахвочванне да далейшага генацыду, — заявіў прэзідэнт Польшчы.

11 ліпеня 1943 года, падчас «Крывавай нядзелі», падраздзяленні Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) атакавалі 99 польскіх гарадкоў на Валыні. Гэта была кульмінацыя валынскіх злачынстваў, учыненых супраць палякаў падчас Другой сусветнай вайны.

У 1943- 1946 гадах каля 100 тысяч грамадзян Польшчы былі забітыя ўкраінскімі нацыяналістамі на Валыні, Усходняй Галіцыі і Любліншчыне, а сотні тысяч былі вымушаны пакінуць свае родныя мясціны.

IAR/аз

11 ліпеня – дзень успамінаў, а не палітычных спрэчак, нагадвае кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб

11.07.2026 09:30
Сёння ў Польшчы адзначаецца Нацыянальны дзень памяці ахвяр генацыду, здзейсненага ўкраінскімі нацыяналістамі на тэрыторыі Другой Рэчы Паспалітай.