Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Насельніцтва Польшчы скарачацца: за год краіна страціла 165 тыс. жыхароў

24.10.2026 18:18
За дзевяць месяцаў у Польшчы нарадзіліся каля 176 тыс. дзяцей, а памерлі прыкладна 305 тыс. чалавек.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/simona pilolla 2

Колькасць насельніцтва Польшчы працягвае змяншацца. На канец верасня ў краіне пражывалі 37 млн 212 тыс. чалавек — на 165 тысяч менш, чым летась. Такія звесткі апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы (GUS). Скарачэнне насельніцтва назіраецца і ў параўнанні з пачаткам года.

Галоўная прычына — адмоўны натуральны прырост: смяротнасць значна перавышае нараджальнасць. За дзевяць месяцаў у Польшчы нарадзіліся каля 176 тыс. дзяцей, а памерлі прыкладна 305 тыс. чалавек. Пры гэтым нараджальнасць працягвае зніжацца, а колькасць смерцяў павялічваецца.

Дэмаграфічны спад стварае доўгатэрміновыя праблемы для краіны: скарачаецца будучая колькасць працаздольных жыхароў, узрастае нагрузка на пенсійную сістэму і ахову здароўя.

Новыя звесткі пацвярджаюць устойлівую тэндэнцыю да змяншэння насельніцтва Польшчы.

iar/эж