Расія, магчыма, імкнецца да эскалацыі, каб пазбавіць Украіну падтрымкі Захаду. На гэта звярнуў увагу былы кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі (БНБ) Яцэк Севера.
У эфіры 3-яй Праграмы Польскага радыё адмысловец растлумачыў, што расійская дактрына прадугледжвае два шляхі эскалацыі — адзін з іх — гэта патэнцыйнае выкарыстанне ядзернай зброі. Аднак, заявіў эксперт, гэтыя намеры былі «спыненыя» дзякуючы Кітаю.
— Другі метад эскалацыі — гэта так званы гарызантальны падыход, то бок пашырэнне ваеннай аперацыі, альбо ўцягванне большай колькасці дзяржаў, што азначае павелічэнне рызыкі і коштаў для Захаду любой аперацыі падтрымкі для Украіны, каб пазбавіць Кіеў палітычнага садзеяння.
Былы кіраўнік БНБ Яцэк Севера таксама выказаўся наконт паведамленняў пра патэнцыйную расійскую правакацыю.
— Падобнага тыпу несіметрычныя дзеянні: ціск, атакі, сабатаж, удары па інфраструктуры, — з'яўляюцца сталымі элементамі расійскай вайсковай дактрыны.
У панядзелак 13-га ліпеня ў Парыжы адбылася сустрэча так званай «Кааліцыі ахвотных».
Падчас саміту было прынята рашэнне працягваць падтрымку Украіны. Польшчу на сустрэчы прадстаўляў прэмʼер-міністр Дональд Туск.
ПР/юл