Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Бундэсвер далучыцца да восеньскіх вайсковых вучэнняў у Польшчы

16.07.2026 10:10
Канчатковыя параметры ўдзелу абмяркуюць на пасяджэнні Нямецка-французскай рады па бяспецы і абароне з удзелам канцлера Фрыдрыха Мерца і прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона.
 2026         108  ,    2029-    150 .
У 2026 годзе выдаткі на абарону ў ФРГ складуць каля 108 млрд еўра, а ўжо ў 2029-м — больш за 150 млрд. Michele Ursi / Shutterstock.com

Германія прыме ўдзел у восеньскіх вайсковых вучэннях у Польшчы, якія арганізуе так званая Кааліцыя рашучых. Пра гэта паведаміў прадстаўнік нямецкага ўрада Штэфан Карнэліюс, адзначыўшы, што Берлін яшчэ вызначае фармат і маштаб свайго ўдзелу.

Яшчэ напярэдадні ў нямецкіх урадавых колах сцвярджалі, што ўдзел у вучэннях у Польшчы не плануецца. Аднак цяпер гэтае рашэнне было перагледжана. Канчатковыя параметры ўдзелу абмяркуюць на пасяджэнні Нямецка-французскай рады па бяспецы і абароне з удзелам канцлера Фрыдрыха Мерца і прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона.

Правядзенне вучэнняў анансаваў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск пасля сустрэчы «Кааліцыі рашучых» у Парыжы. Паводле яго, вучэнні павінны падрыхтаваць краіны да магчымых гарантый бяспекі для Украіны і рэгіёна пасля верагоднага спынення агню.

Паводле агенцтва dpa, асноўная ўвага падчас вучэнняў будзе нададзена адпрацоўцы працы штабоў, працэдур прыняцця рашэнняў і арганізацыі магчымай перакідкі войскаў. «Кааліцыя рашучых» сёння аб'ядноўвае 37 дзяржаў.

pap/эж