Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беластоку распачынаецца фестываль «Падляшская актава культур», прысвечаны памежжу

16.07.2026 16:04
На сцэне выступяць 20 калектываў з Польшчы, Украіны, Францыі, а таксама Босніі і Герцагавіны.
  17   XVIII
У Беластоку 17 ліпеня распачынаецца XVIII міжнародны фестываль «Падляшская актава культур»https://pikpodlaskie.pl/podlaska-oktawa-kultur/`

У Беластоку распачынаецца XVIII міжнародны фестываль «Падляшская актава культур», які сёлета пройдзе пад дэвізам «Памежжа».

Арганізатары прапануюць успрымаць памежжа не як лінію падзелу, а як прастору сустрэчы, культурнага абмену і ўзаемнага натхнення. У праграме фестывалю — канцэрты фальклорных і этнамузычных калектываў, танцавальныя вечарыны, майстар-класы і мерапрыемствы для ўсёй сям'і. На сцэне выступяць 20 калектываў з Польшчы, Украіны, Францыі, а таксама Босніі і Герцагавіны.

Заключны дзень фестывалю будзе прысвечаны культурнай спадчыне ўсходняга Падляшша — рэгіёна, дзе на працягу стагоддзяў перапляталіся польскія, беларускія, украінскія і літоўскія традыцыі. Акрамя Беластока, канцэрты адбудуцца яшчэ ў сямі гарадах і мястэчках Падляшскага ваяводства.

pap/эж