Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Тры чвэрці патэнтаў не даходзяць да эканомікі ў Польшчы

18.07.2026 16:11
Навукоўцы пераважаюць сярод аўтараў патэнтаў, але іх ідэі часцей за ўсё не выкарыстоўваюцца ў бізнесе. 
Ілюстрацыйнае фотаImage by Hans from Pixabay/CC0

Тры чвэрці польскіх патэнтаў не даходзяць да эканомікі, вынікае з даследавання праведзенага экспертамі Патэнтнага ведамства і Варшаўскай школы эканомікі.

Навукоўцы пераважаюць сярод аўтараў патэнтаў, але іх ідэі часцей за ўсё не выкарыстоўваюцца ў бізнесе. Самі аўтары гэтых патэнтаў прызнаюць, што на іх тэхналогіі няма попыту, і інвестары не зацікаўленыя, кажа прафесар Марыюш Ян Радла з Варшаўскай школы эканомікі.

— Але гэта таксама сведчыць аб тым, што на этапе стварэння патэнта ніхто не правяраў, ці ёсць попыт.

Старшыня Патэнтнага ведамства Эва Скшыдла-Тэфельска сказала, што даследаванне малюе драматычную карціну польскай эканомікі.

— Пытанне, ці ў Польшчы выкарыстоўваюцца ў першую чаргу запатэнтаваныя вынаходніцтвы іншых арганізацый з усяго свету, ці ў нас не вельмі сучасная эканоміка?

Патэнты, пададзеныя прадпрымальнікамі, рэалізуюцца ў большай ступені. Яны выкарыстоўваюць 40% зарэгістраваных ідэй.

Паводле ацэнак эканамістаў, паміж 2019 і 2023 гадамі даходы ад камерцыялізацыі патэнтаў склалі крыху менш за чатыры мільярды злотых.

ПР/юл