Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія пажарныя інтэнсіўна працавалі ў выходныя

20.07.2026 08:01
Больш за 1 600 разоў выязджалі па выкліках пажарныя каманды ў Польшчы.
.
Бура.Photo: FelixMittermeier/pixabay.com/CC0 Public Domain

Учора (19 ліпеня) польскія пажарнікі выязджалі больш за 1 600 разоў па выкліках з-за неспрыяльных умоў надвор'я.

Найбольшая колькасць выклікаў – 651, была зафіксавана ў Малапольскім ваяводстве. 389 – у Сілезскім ваяводстве і 191 – у Люблінскім.

Дзеянні пажарных каманд у асноўным заключаліся ў прыбіранні паваленых дрэў і галін, замацаванні пашкоджаных дахаў і расчыстцы заблакаваных дарог.

Сіноптыкі прагназуюць, што сёння (20 ліпеня) на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, без ападкаў будзе толькі на паўднёвым усходзе. У некаторых раёнах, пераважна на поўначы краіны, магчымыя навальніцы. Падчас навальніц парывы ветру могуць дасягаць 70 кіламетраў за гадзіну.

IAR/аз