Правілы, якія не дазваляюць людзям праходзіць да лекараў без чаргі, абмежаванне заробкаў і празрыстасць кантрактаў — гэта некаторыя з прапаноў па паляпшэнні сітуацыі ў сістэме аховы здароўя, якія абмяркоўваюцца польскім урадам.
76 800 злотых у месяц — гэта прапанаваная ўрадам максімальная мяжа заробкаў лекараў. Прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў, што польскія лекары будуць зарабляць вышэй за сярэдні еўрапейскі паказчык. Ён прызнаў, што ведае пра незадаволенасць некаторых медыкаў.
— Гаворка не пра тое, каб лекары мала зараблялі, хутчэй наадварот. На маю думку, гэта не мала, калі максімальны парог заробкаў складзе суму роўную 16-ці мінімальным заробкам. Некаторыя нават скажуць, што гэта вельмі шмат. Сапраўды — гэта шмат, але гэта максімальны парог.
Абмежаванне заробкаў лекараў — адна з прапаноў Міністэрства аховы здароўя па паляпшэнні сітуацыі ў сістэме аховы здароўя. Урад працуе над пакетам прапаноў.
ПР/юл