Плошча Польшчы афіцыйна павялічылася на 433 гектары, вынікае з новых даных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення краіны (GUS). Павелічэнне не звязана з набыццём новых тэрыторый, а стала вынікам удакладнення дзяржаўных і адміністрацыйных межаў, найперш уздоўж узбярэжжа Балтыйскага мора.
Найбольшы прырост тэрыторыі зафіксаваны ў Заходнепаморскім ваяводстве, асабліва ў Славенскім павеце, дзе межы былі прыведзены ў адпаведнасць з базавай берагавой лініяй мора.
Усяго павелічэнне плошчы адзначана ў васьмі ваяводствах, яшчэ ў сямі яна нязначна скарацілася — на 3–12 гектараў. Адначасова GUS паведаміў, што насельніцтва Польшчы ў 2025 годзе зменшылася на 156,6 тысячы чалавек і цяпер складае 37,33 млн. чалавек. Найбольшае скарачэнне насельніцтва зафіксавалі ў Сілезскім ваяводстве, тады як невялікі рост адзначаны толькі ў Малапольскім ваяводстве.
iar/эж