Прыкладна 13 тысяч сем'яў у Польшчы штогод сутыкаюцца са знікненнем блізкага чалавека. Больш за тысячу падобных выпадкаў дагэтуль не раскрытыя.
Менавіта такая колькасць людзей знаходзіцца ў базе дадзеных, якую вядзе фонд ITAKA, кажа яго віцэ-старшыня Ізабэла Язерска-Свергель.
— Усе асобы ў нашай базе — гэта людзі, лёс якіх нам невядомы, мы можам толькі здагадвацца, што здарылася, але ўпэўненасці няма. Ёсць таксама людзі, якія прызнаны памерлымі. Паводле польскага заканадаўства, гэта магчыма праз 10 гадоў з моманту знікнення. Але, нягледзячы на гэта, сямʼя прымае рашэнне пакінуць іх у нашай базе зніклых асоб.
У выпадку знікнення чалавека час мае вырашальнае значэнне. Гэта міф, што трэба чакаць 48 гадзін, каб паведаміць пра знікненне чалавека. Трэба дзейнічаць неадкладна, дадае віцэ-старшыня фонду ITAKA.
95% спраў аб знікненні чалавека заканчваюцца тым, што зніклы чалавек знаходзіцца. Найстарэйшыя запісы ў базе дадзеных зніклых без вестак датуюцца некалькімі дзесяцігоддзямі.
ав