У грамадскім транспарце ў Кельцэ будуць паказваць навучальныя відэаролікі, якія дапамогуць адукаваць насельніцтва на тэму крызісных сітуацый. Практычныя парады аб тым, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях, будуць адлюстроўвацца на маніторах у 50 аўтобусах грамадскага транспарту.
Дырэктар Упраўлення грамадскага транспарту ў Кельцэ Барбара Даміян кажа, што гэта сацыяльна карысная ініцыятыва.
— Аўтобусамі з экранамі падарожнічае некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Такім чынам ёсць шанец патрапіць да значнай колькасці людзей. У аўтобусе ў нас ёсць час пачытаць і замацаваць у памяці гэтую інфармацыю. Заахвочваю пасажыраў звяртаць увагу на тое, як трэба захоўвацца падчас магчымай крызіснай сітуацыі.
Праект з'яўляецца часткай рэалізацыі Закона аб абароне насельніцтва і грамадзянскай абароне. У 2025-2026 гадах па ўсёй Польшчы было выдзелена амаль 34 мільярды злотых на рэалізацыю Праграмы абароны насельніцтва і грамадзянскай абароны.
ав