Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паліцыя адзначае сваё свята. Жыхары кажуць пра давер да гэтай праваахоўнай структуры

24.07.2026 09:19
На думку экспертаў, паліцыя павінна працаваць на свой прэстыж, праводзячы больш актыўныя дзеянні па прафілактыцы правапарушэнняў.
.    .
Паліцыя. Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/AndrzejRembowski/free commercial use license

Традыцыйна ў гэта дзень супрацоўнікі атрымліваюць павышэнне па службе, узнагароды і падзякі. 24 ліпеня сваё свята ў Польшчы адзначаюць супрацоўнікі паліцыі. Свята ўстаноўлена ў гадавіну стварэння польскай дзяржаўнай паліцыі ў 1919 годзе.

Карэспандэнт Польскага радыё Мацей Шэфэр (Maciej Szefer) размаўляў з жыхарамі Познані пра давер да гэтай праваахоўнай структуры.

— Я думаю, што давер расце, але гэта залежыць таксама ад канкрэтнай сітуацыі. Калі прыязджае паліцыя і ставіцца да праблемы не вельмі адказна, тады ў людзей складваецца ўражанне, што ніхто ім не дапаможа.

 Ёсць розныя людзі, калі коратка казаць.

 На маю думку, у параўнанні з тым, што было калісьці, давер паступова расце. Гэта адна з тых службаў, якія, акрамя пажарнікаў, карыстаюцца высокім даверам грамадства.

На працягу многіх гадоў найбольшым даверам насельніцтва карыстаюцца пажарныя. Што тычыцца паліцыі, яна не заўсёды карысталася высокім даверам. На думку экспертаў, паліцыя павінна працаваць на свой прэстыж, праводзячы больш актыўныя дзеянні па прафілактыцы правапарушэнняў.

IAR/нг

Ад Дзяржаўнай паліцыі да нашых дзён. Сёння — прафесійнае свята польскай паліцыі (ФОТА/ВІДЭА)

24.07.2026 06:04
24 ліпеня 1919 года Сейм адроджанай Польшчы прыняў Закон аб Дзяржаўнай паліцыі.