Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Былы прэм’ер-міністр і адзін з лідараў буйнейшай апазіцыйнай партыі практычна з яе выключаны

24.07.2026 14:38
Раней былы прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі казаў, што яшчэ разлічвае на кампраміс са старшынёй партыі ПіС Яраславам Качыньскім.
 .
Матэвуш Маравецкі. PAP/Radek Pietruszka

Члены аб’яднання «Rozwój Plus» (Развіццё Плюс) пакінулі шэрагі партыі «Права і справядлівасць», — паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня партыі Яраслаў Качыньскі. Палітычны камітэт збярэцца на наступным тыдні, каб абмеркаваць гэтае пытанне. Раней прэс-сакратар ПіС Рафал Бохенэк заявіў: тыя, хто не падаў дэкларацыі аб тым, што яны не будуць дзейнічаць у канкурэнцыйных аб'яднаннях, будуць выключаны з партыі. Матэвуш Маравецкі, а таксама каля 40 членаў аб'яднання, такой дэкларацыі не падавалі.

Раней былы прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі казаў, што яшчэ разлічвае на кампраміс са старшынём партыі ПіС Яраславам Качыньскім. Былы прэм'ер-міністр і кіраўнік аб'яднання «Rozwój Plus» заявіў, што прадставіў старшыні пакет рашэнняў, які гарантуе адзінства партыі.

Маравецкі не пацвердзіў сваёй прыналежнасці ў ПіС. Паводле яго слоў, ён ужо падпісаў заяву аб уступленні ў партыю Яраслава Качыньскага, таму не мае намеру рабіць гэта зноў. Неабходна было падаць дэкларацыю да поўначы, у іншым выпадку члену пагражае выключэнне з партыі.

Нягледзячы на ​​ гэта, Матэвуш Маравецкі заявіў, што верыць у пагадненне і застаецца адным з лідараў ПіС, хоць і прапанаваў сысці з пасады віцэ-старшыні групоўкі.

Яраслаў Качыньскі мяркуе, што аб'яднанне «Rozwój Plus», якое заснаваў Маравецкі, будзе канкурэнтам для яго партыі. 

IAR/нг