Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі святар будзе працаваць на будоўлі і прыбіраць туалеты, каб сабраць грошы на баржу

25.07.2026 09:06
Баржа на Вісле павінна стаць месцам сустрэч без алкаголю, цэннікаў і мабільных тэлефонаў. 
. , .
Ілюстрацыя. Вісла, Варшава.Фота: Pixabay.com / Arcaion

Ксёндз Рафал Глуўчыньскі (Rafał Główczyński), вядомы як аўтар YouTube-канала «Ksiądz z osiedla» (Ксёндз з раёна), паведаміў, што падчас свайго водпуску будзе працаваць на розных фізічных работах, каб сабраць сродкі на адкрыццё клуба-кавярні на баржы.

На працягу двух тыдняў ён будзе прыбіраць мабільныя туалеты, працаваць, між іншым, на будоўлі, ферме, у доме сацыяльнай дапамогі, прадпрыемстве па вырабе надмагілляў. Пра свой досвед святар будзе расказваць у сацыяльных сетках.

Паводле яго задумы, баржа на Вісле ў Варшаве стане месцам сустрэч без алкаголю, цэннікаў і мабільных тэлефонаў. Абслугоўваць наведвальнікаў будуць маладыя людзі, якія такім чынам змогуць збіраць сродкі на паломніцтвы і евангелізацыйныя паездкі.

PAP/нг