Ксёндз Рафал Глуўчыньскі (Rafał Główczyński), вядомы як аўтар YouTube-канала «Ksiądz z osiedla» (Ксёндз з раёна), паведаміў, што падчас свайго водпуску будзе працаваць на розных фізічных работах, каб сабраць сродкі на адкрыццё клуба-кавярні на баржы.
На працягу двух тыдняў ён будзе прыбіраць мабільныя туалеты, працаваць, між іншым, на будоўлі, ферме, у доме сацыяльнай дапамогі, прадпрыемстве па вырабе надмагілляў. Пра свой досвед святар будзе расказваць у сацыяльных сетках.
Паводле яго задумы, баржа на Вісле ў Варшаве стане месцам сустрэч без алкаголю, цэннікаў і мабільных тэлефонаў. Абслугоўваць наведвальнікаў будуць маладыя людзі, якія такім чынам змогуць збіраць сродкі на паломніцтвы і евангелізацыйныя паездкі.
PAP/нг