Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэкордная колькасць чалавек будзе ўдзельнічаць у Забегу Варшаўскага паўстання

25.07.2026 11:32
Яшчэ можна зарэгістравацца на віртуальны забег.
Сімвал Варшаўскага паўстанняфота: Польскае радыё

Рэкордныя 14 000 удзельнікаў спаборнічаюць сёння ў 35-м Забегу Варшаўскага паўстання. Гэта частка ўшанавання падзей 1 жніўня 1944 года. Упершыню ў гісторыі маршрут праходзіць праз Варшаўскую цытадэль, побач з Музеем гісторыі Польшчы і Катынскім музеем. Дырэктар Фонду Варшаўскага марафону Магдалена Скроцка (Magdalena Skrocka) падкрэслівае, што сённяшні забег — гэта не толькі спорт і памяць, але і рэальная дапамога.

— Дзякуючы акцыі “Я бегаю для героя” мы яднаемся, каб дапамагаць паўстанцам, захаваць памяць пра гісторыю, пра падзеі ’44 года. У гэтым годзе сродкі, якія ўдасца сабраць падчас мерапрыемства, будуць прызначаныя на стварэнне аўдыё- і   відэаархіваў з успамінамі сведкаў тых падзей.

Удзельнікі будуць спаборнічаць у забегу на 5 кіламетраў або 10 кіламетраў. Яшчэ можна зарэгістравацца на віртуальны забег, - дадае Магдалена Скроцка.

— Спісы ўдзельнікаў ужо запоўнены, але мы запрашаем удзельнічаць у віртуальным забегу — можна бегчы 5 або 10 кіламетраў у кожным месцы на свеце. І такім чынам ушанаваць памяць удзельнікаў Варшаўскага паўстання.

Забег на 5 кіламетраў пачнецца а 20:15, а на 10 кіламетраў — а 21:15.

Галоўныя ўрачыстасці адзначэння 82-ай гадавіны паўстання жыхароў Варшавы супраць нямецкіх акупантаў адбудуцца ў суботу, 1 жніўня.

IAR/нг