Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія ратавальнікі дапамогуць Іспаніі ў барацьбе з маштабнымі ляснымі пажарамі

26.07.2026 15:33
У Іспанію адправяцца спецыялісты модуля Ground Forest Fire Fighting з сямі польскіх ваяводстваў.
Ілюстрацыя KSikorski / Shutterstock.com

Польшча накіравала ў Іспанію 105 пажарных для дапамогі ў тушэнні маштабных лясных пажараў, якія ахапілі раён Мадрыда і суседняй правінцыі Авіла. Місія арганізаваная ў рамках Механізму грамадзянскай абароны Еўрапейскага Саюза і будзе доўжыцца з 1 да 30 жніўня.

У Іспанію адправяцца спецыялісты модуля Ground Forest Fire Fighting з сямі польскіх ваяводстваў. Яны будуць працаваць трыма зменамі па 35 чалавек, спецыялізуюцца на тушэнні пажараў у цяжкадаступнай мясцовасці з выкарыстаннем ручнога абсталявання.

Паводле іспанскіх уладаў, пажары каля Мадрыда дасягнулі маштабаў, якія ўжо перавышаюць магчымасці мясцовых службаў. З-за стыхіі эвакуявалі дзясяткі тысяч чалавек, а ўрад увёў надзвычайнае становішча. Раней дапамогу Іспаніі таксама накіравалі Грэцыя і Італія.

iar/эж