Запыт аб экстрадыцыі і арышце Збігнева Зёбры быў перададзены ў Злучаныя Штаты Амерыкі, паведаміла сёння (27 ліпеня) прэс-сакратарка Генпракурора Aнна Адамяк.
Былы міністр юстыцыі ва ўрадзе «Права і Справядлівасці» знаходзіцца ў ЗША з траўня, раней жыў у Венгрыі, дзе страціў палітычны прытулак пасля змены ўрада ў Будапешце.
Працэдура экстрадыцыі Збігнева Зёбры з ЗША можа заняць нават некалькі гадоў.
Сабраныя па справе былога міністра юстыцыі матэрыялы налічваюць шэсць тысяч тамоў. Польскім судам спатрэбілася некалькі месяцаў, каб вынесці канчатковую пастанову аб арышце, што адкрыла шлях для пачатку працэдуры экстрадыцыі.
Нацыянальная пракуратура мае намер прад’явіць былому міністру 26 абвінавачванняў у рамках расследавання парушэнняў у Фондзе юстыцыі. Яму пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.
Прадстаўнікі апазіцыі абвінавачванні аспрэчваюць і кажуць пра палітычную помсту дзейных уладаў.
IAR/аз