Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм'ер-міністр Польшчы чакае ад прэзідэнта рэакцыю на этнічна матываваны гвалт

29.07.2026 13:11
У нядзелю ва Уроцлаве бандыты жорстка збілі ўкраінскую пару.
Дональлд Туск PAP/Leszek Szymański

Прэм'ер-міністр Дональд Туск чакае ад прэзідэнта Караля Наўроцкага рэакцыі на этнічна матываваны гвалт, які ўсё часцей адбываецца ў Польшчы. Як заявіў кіраўнік урада, яго ўчорашні зварот (аўторак, 28 ліпеня) па гэтым пытанні застаўся без адказу.

— Пакуль адказам з’яўляецца маўчанне. Адказ прэзідэнта на мой заклік, каб усе, хто адчувае сябе адказным за тое, што адбываецца ў Польшчы, і што мае непасрэднае значэнне з іміджам і рэпутацыяй Польшчы. Таму я чакаю адказа ад прэзідэнта, які не раз праславіўся гвалтоўнымі паводзінамі, каб ён вельмі выразна правёў мяжу і сказаў: «Стоп».

Пасля гэтых слоў, паявіўся каментар для Polsat News прэс-сакратара прэзідэнта Рафала Ляшкевіча. Ён сказаў, што гэта ўрад адказвае за бяспеку на польскіх вуліцах, таму Дональду Туску павінна быць сорамна. 

У нядзелю ва Уроцлаве бандыты жорстка збілі ўкраінскую пару пасля таго, як яна зрабіла ім заўвагу ў краме. Паліцыя затрымала двух чалавек. Улады ўсё яшчэ шукаюць апошняга нападніка.

ав