Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Супраць грамадзяніна Беларусі высунулі абвінавачанне ў падрыхтоўцы дыверсіі

31.07.2026 12:07
Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
Ілюстрацыйны здымакфота: shutterstock.com/siekierski

Паводле інфармацыі прэс-сакратара міністра-каардынатара спецыяльных службаў Яцэка Дабжыньскага (Jacek Dobrzyński), грамадзяніну Беларусі высунулі абвінавачванне ў падрыхтоўцы акту дыверсіі. Доказы сведчаць аб тым, што Віталь С. планаваў падпаліць склад у Люблінскім ваяводстве.

Паводле звестак Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW), тэракт заказала ў беларуса замежная служба разведкі. Ён запісаў відэа склада і адправіў яго ў Telegram. За гэтае заданне яму плацілі ў крыптавалюце. ABW падкрэслівае, што гэта чарговы выпадак выкарыстання месенджара Telegram для здзяйснення актаў дыверсіі.

Пракурор абвінаваціў Віталія С. у падрыхтоўцы шпіянажу і захоўванні наркотыкаў. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Віталь С. быў арыштаваны ў жніўні мінулага года і з таго часу знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

IAR/нг