Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расійскага пасла выклікалі ў польскае МЗС у сувязі з падзеннем ракеты на ўсходзе Польшчы

31.07.2026 15:44
Учора ў Люблінскім ваяводстве разбілася расійская ракета Х-101.
МЗС Польшчыgov.pl

Расійскага пасла выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Польшчы. Пра гэта прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў у сацыяльных сетках. Учора (30 ліпеня) раніцай у Люблінскім ваяводстве разбілася расійская ракета, верагодна, Х-101.

У сваю чаргу, сёння над Балтыйскім морам у 40 кіламетрах ад польскага горада Калабжэг быў перахоплены расійскі самалёт. Пра гэта паведаміў міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Каля поўдня пара польскіх F-16 перахапіла расійскі разведвальны самалёт Іл-20 на поўнач ад Калабжэга. Машына ляцела без плана палёту і з выключаным транспондэрам. Парушэння паветранай прасторы Польшчы не было.

IAR/нг

«Ёсць сур’ёзныя недахопы». Апазіцыя каментуе здарэнне на Любліншчыне, куды прыляцела расійская ракета

31.07.2026 08:40
Прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў, што вайскоўцы сачылі за палётам ракеты і былі гатовыя яе збіць.

«Вярніцеся на зямлю. Пагроза ў Расіі, не ва Украіне». Міністр абароны звярнуўся да апазіцыі

31.07.2026 13:06
Апазіцыя крытыкуе службы і ўрад за тое, што расійская ракета не была збітая.