У адкрыцці Кубка Мікіты Мелказёрава ў сталіцы Польшчы прыняла ўдзел Святлана Ціханоўская. Разам з удзельнікамі і гасцямі турніру яна ўшанавала памяць журналіста хвілінай маўчання, а пасля сімвалічна дала старт спаборніцтвам, першай ударыўшы па мячы.
У адкрыцці таксама ўзялі ўдзел Павел Латушка, Аляксандр Івулін, прадстаўнікі футбольнага клуба «Пагоня» і амбасады Нідэрландаў. Перад пачаткам турніру Святлана Ціханоўская перадала свае першыя баксёрскія пальчаткі на дабрачынны розыгрыш. Менавіта ў інтэрв'ю Мікіце Мелказёраву яна ўпершыню распавяла, што займаецца боксам.
У сваёй прамове Ціханоўская правяла паралель паміж футболам і барацьбой беларусаў за свабоду: нават калі цябе не лічаць фаварытам, поспех магчымы дзякуючы моцнай камандзе, салідарнасці і веры ў сябе.
Святлана Ціханоўская: «Мікіта ўмеў аб’ядноўваць людзей — і на экране, і ў жыцці, і на футбольным полі. І мне здаецца, што найлепшы спосаб ушанаваць яго памяць — працягваць рабіць тое, што ён умеў лепш за ўсё: аб’ядноўваць людзей вакол Беларусі».
Тэлеграм-канал С. Ціханоўскай
нг