Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Службы нагадваюць, што нельга прывозіць з адпачынку

02.08.2026 15:00
Перавозка відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, праз мяжу ЕС у Польшчы караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 5 гадоў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нацыянальная падатковая адміністрацыя (KAS) нагадвае падарожнікам, каб пасля вяртання з адпачынку за мяжой не прывозіць з сабой вырабы з жывёл і раслін, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. З пачатку чэрвеня польскія ўлады выявілі 19 выпадкаў увозу такіх асобнікаў з-за межаў Еўрапейскага Саюза.

Прэс-сакратар Люблінскай мытна-падатковай службы Міхал Дэруш паведаміў, што ўлады канфіскавалі 1777 вырабаў:

— Гэта былі псеўдамедыкаменты традыцыйнай кітайскай медыцыны, то бок таблеткі вырабленыя з асобнікаў жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Чучала галавы алігатара, вырабы са скуры пітонаў. Асаблівую ўвагу заслугоўвае выяўленне 20 жывых раслін — прадстаўнікоў сямейства архідэй і кактусавых.

Міхал Дэруш сказаў, што тысячы відаў знаходзяцца пад аховай, а вырабы з іх прадаюцца ў замежных сувенірных крамах:

— Трэба памятаць, што нельга перавозіць нічога, што зроблена з жывёл. Нельга ўвозіць вырабы, прэпараты традыцыйнай кітайскай медыцыны, чучалы, ракушкі і каралы. Вядома, гэта таксама тычыцца жывых жывёл.

Перавозка праз мяжу ЕС відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, у Польшчы караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.

ав