Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З 1 верасня ў польскіх школах уступяць у сілу сур’ёзныя змены

03.08.2026 10:30
Яны будуць распаўсюджвацца як на дзяржаўныя, так і на прыватныя навучакныя ўстановы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.mirkosajkov/pixabay.com/CC0 Public Domain

Забарона на карыстанне мабільнымі тэлефонамі і абавязковая адукацыя аб здаровым ладзе жыцця – гэта найважнейшыя змены, якія ўступяць у сілу ў школах з 1 верасня 2026 года.

Рэформа адукацыі пад назвай «Компас будучыні» пачнецца ў новым навучальным годзе, нагадала намесніца міністра нацыянальнай адукацыі Катажына Любнаўэр (Katarzyna Lubnauer).

— Забарона на на карыстанне мабільнымі тэлефонамі будзе дзейнічаць як у школах, так і дзіцячых садзіках. Гэта толькі адно са змяненняў. З 1 верасня ў сілу ўступае таксама адукацыя пра здаровы лад жыцця. Заняткі будуць абавязковымі для ўсіх вучняў, пачынаючы з чацвёртага класа пачатковай школы. Акрамя таго, у сілу ўступае рэформа «Компас будучыні», якая ахопіць дзіцячыя садкі і класы 1-4 пачатковай школы. Гэта новая вучэбная праграма,  кажа намесніца міністра нацыянальнай адукацыі.

Нагадаем, прэзідэнт Караль Наўроцкі падпісаў папраўку да Закона аб адукацыі, якая ўводзіць забарону на выкарыстанне мабільных тэлефонаў і іншых электронных прылад у школах і дашкольных установах. Новыя правілы ўступяць у сілу з 1 верасня.

Забарона будзе распаўсюджвацца як на дзяржаўныя, так і на прыватныя ўстановы. Згодна з папраўкай, вучням пачатковых школаў не будзе дазволена карыстацца мабільнымі тэлефонамі або іншымі прыладамі, якія дазваляюць кантактаваць паміж сабой, запісваць гук або здымаць відэа.

IAR/аз