Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскае МЗС заклікае палякаў, якія збіраюцца ў Грэцыю быць асцярожнымі

03.08.2026 13:01
Папярэджанне было абвешчана з-за небяспечных пажараў, з якімі змагаюцца пажарнікі ў Грэцыі.
МЗС Польшчыgov.pl

Пажары ў Грэцыі працягваюць уяўляць пагрозу для жыхароў і турыстаў. Міністэрства замежных спраў Польшчы рэкамендуе палякам, якія знаходзяцца ў згаданай краіне або плануюць паездкі туды, сачыць за аб'явамі мясцовых уладаў і выконваць іх рэкамендацыі.

— Папярэджанні аб пажарах у канкрэтным раёне перадаюцца мясцовымі службамі разам з рэкамендацыямі, таксама на англійскай мове, у выглядзе PUSH-паведамленняў на тэлефоны,  чытаем у заяве.

Міністэрства замежных спраў рэкамендуе турыстам сачыць за бягучай сітуацыяй на сайце грамадзянскай абароны Грэцыі і ў сацыяльных сетках экстранай службы.

Інфармацыю аб актыўных пажарах таксама можна адсочваць у рэжыме рэальнага часу праз сэрвіс NASA і партал foties.gr.

Міністэрства замежных спраў Польшчы нагадвае, што тураператар нясе адказнасць за бяспеку ўдзельнікаў арганізаваных тураў. Індывідуальным падарожнікам рэкамендуецца сачыць за мясцовымі навінамі, падтрымліваць сувязь са сваім уладальнікам жылля і выконваць усе інструкцыі мясцовых службаў.

IAR/аз