Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы затрымалі беларуса, які вёз скрадзеныя ў Германіі ровары

12.08.2026 18:02
Агульны кошт ровараў, канфіскаваных у аўторак, складае прыблізна 60 тысяч злотых. 
.
.Pexels/pixabay.com/CC0

Падчас памежнай праверкі ў Свецку (Любускае ваяводства) супрацоўнікі Памежнай службы выявілі скрадзеныя ровары ў бусе, які ўязджаў у Польшчу. Аўтамабілем кіраваў 35-гадовы грамадзянін Беларусі, якога затрымалі і перадалі паліцыі ў Слубіцах. Гэта ўжо другі падобны транспарт, перахоплены ў гэтым раёне бягучым летам.

Нямецкі бок пакуль пацвердзіў, што сем з 24 ровараў, якія перавозіў беларус, былі скрадзеныя ў Германіі. Вядзецца расследаванне для высвятлення паходжання астатніх 17 ровараў, бо існуе высокая верагоднасць таго, што яны таксама скрадзеныя.

Агульны кошт ровараў, канфіскаваных у аўторак, складае прыблізна 60 тысяч злотых. Грамадзянін Беларусі быў затрыманы і яму будуць прад'яўлены абвінавачанні ў валоданні скрадзенымі рэчамі. У дачыненні да мужчыны таксама распачата справа аб вынясенні рашэння аб дэпартацыі з Польшчы.

Падобны выпадак у Свецку адбыўся 20 ліпеня. Грамадзянін Германіі перавозіў у Польшчу ў мікрааўтобусе 41 ровар коштам 170 тысяч злотых, многія з якіх былі скрадзеныя. Мужчына растлумачыў, што вязе іх у рамонтную майстэрню ў Польшчы. Аднак гэтыя тлумачэнні аказаліся неэфектыўнымі, бо яму было прадʼяўлена абвінавачанне ў атрыманні скрадзеных тавараў, што караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.

PAP/ав