Расійскія маніпуляцыі вакол Варшаўскай бітвы 1920 года нельга пакідаць без адказу, бо маўчанне павышае эфектыўнасць прапаганды, заявіў гісторык польскага Інстытута нацыянальнай памяці Мацей Коркуць. Напярэдадні 106-й гадавіны бітвы, якая ў Польшчы адзначаецца як Дзень Войска Польскага, расійскія СМІ зноў прадстаўляюць наступ Чырвонай арміі як адказ на нібыта «польскую агрэсію», а Польшчу абвінавачваюць у масавай гібелі савецкіх палонных.
Мацей Коркуць падкрэслівае, што перамога пад Варшавай, замацаваная пазней у бітве на Нёмане, сарвала планы бальшавіцкага наступу далей на Захад. Паводле гісторыка, гэта супярэчыць сучаснаму расійскаму міфу пра Чырвоную армію як нязменна «вызваленчую» і непераможную сілу.
Эксперт таксама адхіліў сцвярджэнні пра «польскія канцлагеры» для чырвонаармейцаў. Высокую смяротнасць палонных даследчык тлумачыць цяжкімі санітарнымі ўмовамі, недаяданнем і эпідэміямі, падкрэсліваючы, што доказаў масавага забойства савецкіх ваеннапалонных няма.
pap/эж