Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Вельмі важны чалавек для Беларусі». Анджэй Пачобут згадвае Аляксандра Мілінкевіча

21.08.2026 10:29
Беларускі палітык, навуковец і грамадскі дзеяч, які памёр 11 жніўня, будзе пахаваны ў Варшаве.
Аляксандр МілінкевічФота www.flickr.com

Анджэй Пачобут з вялікай пашанай згадвае Аляксандра Мілінкевіча. Ён нагадвае пра добрае стаўленне былога намесніка мэра Гродна да палякаў у Беларусі. Беларускі палітык, навуковец і грамадскі дзеяч, які памёр 11 жніўня, будзе пахаваны заўтра (22 жніўня) на могілках Павонзкі ў Варшаве.

Анджэй Пачобут заявіў у эфіры Польскага радыё, Трэцяга каналу, што палякі ў Беларусі многім абавязаны Аляксандру Мілінкевічу.

— Ён быў намеснікам мэра горада Гродна, калі прымалі рашэнне пра будаўніцтва польскай школы. Яго падтрымка дала магчымасць тады адкрыць першую школу, дзе навучанне адбывалася цалкам на польскай мове. За гэтыя заслугі ён атрымаў званне Ганаровага члена Саюза палякаў у Беларусі. Гэта быў вельмі важны чалавек для Беларусі, які вельмі прыязна ставіўся да палякаў.

Анджэй Пачобут — адзін з лідараў польскай меншасці ў Беларусі, які нядаўна выйшаў на волю пасля пяці гадоў зняволення ў беларускай калоніі. У канцы красавіка ён быў вызвалены ў рамках абмену палоннымі «5 на 5».

IAR/нг