Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве праходзіць развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам (ФОТА/АЎДЫЁ)

22.08.2026 11:42
Каля труны стаіць вянок ад прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага.
Аўдыё
  • Выказванні беларусаў, якія прыйшлі развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам
      .
У Варшаве праходзіць развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам.Яланта Смялоўская/Беларуская служба Польскага радыё

Труна з целам беларускага палітыка і грамадскага дзеяча Аляксандра Мілінкевіча выстаўленая для развітання ў Варшаўскай архікатэдры. Каля труны стаіць вянок ад прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага, а таксама ад пасольстваў Нідэрландаў і Літвы.

. .

Развітацца з Мілінкевічам прыйшлі ў тым ліку вядомыя беларусы, у прыватнасці, Віктар Бабарыка, Аляксандр Івулін, Аляксандр Фядута.

Учора лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам.

. .

Развітанне пачалося а 10:00 гадзіне (11:00 беларускага часу), а 12:00 (13:00 па Мінску) — Святая Імша.

слухайце АЎДЫЁ — выказванні беларусаў, якія прыйшлі развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам

. .

А 15:00 гадзіне (16:00 беларускі час) пачнецца цырымонія пахавання на Вайсковых могілках «Павонзкі».

. .


Аляксандр Мілінкевіч — вядомы беларускі палітык, грамадскі дзеяч, навуковец. Нарадзіўся ў ліпені 1947 года ў Гродне. З 1990 па 1996 год быў віцэ-мэрам горада на Нёмане. У 2006 годзе — кандыдат у прэзідэнты ад аб’яднанай апазіцыі. Пасля 2020 года — у вымушанай эміграцыі. У канцы мінулага года ў Варшаве яму зрабілі складаную аперацыю, ад наступстваў якой Мілінкевіч так і не змог паправіцца. Памёр 11 жніўня 2026 года.

вс