Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы плануюць увесці новы збор на алкаголь і цыгарэты

27.08.2026 14:52
Міністэрства аховы здароўя рыхтуецца ўвесці дадатковы збор на продаж алкаголю і цыгарэт у памеры 0,25%.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. blue2finger/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзяржава магла б штогод такім чынам збіраць больш за 200 мільёнаў злотых. Марцін Каралеўскі (Marcin Karolewski), старшыня Польскай асацыяцыі медыцынскіх менеджараў, лічыць, што такая сума не вырашыць праблемы.

— Штогадовы кошт лячэння пацыентаў з алкагольнай хваробай ацэньваецца ў 80 мільярдаў злотых, таму 200 мільёнаў злотых — гэта невялікая сума.

Міністэрства аховы здароўя падкрэслівае, што хоча павялічыць удзел вытворцаў алкаголю і цыгарэт у прафілактыцы залежнасці. У цяперашні час акцызы на продаж алкаголю і цыгарэт паступаюць непасрэдна ў дзяржаўны бюджэт, без указання на мэту, на якую павінны быць выдаткаваны гэтыя грошы.

Паводле Асацыяцыі півавараў, за першае паўгоддзе спажыванне піва ў Польшчы знізілася на 12 працэнтаў. Таму  дадатковае падаткаабкладанне галіны можа падарваць іншыя сектары эканомікі, такія як сельская гаспадарка і рэстаранны бізнес.

IAR/яс