Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Польшчы: Я дам паказанні па справе суддзяў Канстытуцыйнага суда

03.09.2026 17:00
Пракуратура хоча дапытаць прэзідэнта адносна непрыняцця прысягі ў чатырох суддзяў Канстытуцыйнага суда.
Прэзідэнт Польшчы Карал Наўроцкі PAP/Albert Zawada

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі будзе даваць паказанні па справе суддзяў Канстытуцыйнага суда. Пракуратура хоча дапытаць кіраўніка дзяржавы ў якасці сведкі адносна забароны суддзям Канстытуцыйнага суда выносіць рашэнні. Паводле Караля Наўроцкага, допыт яго па гэтай справе, кампраментуе ўрадавую кааліцыю.

— Запэўніваю вас, што такі допыт адбудзецца. Я запрашаю следчых ужо сёння. Аднак, паводле мяне, гэта кампраментуе дзеючыя ўлады і пракуратуру. Спроба дапытаць мяне ў якасці сведкі — сур'ёзная справа. Польская дзяржава рабіць так не павінна, але я, вядома, пагаджуся на допыт, — заявіў прэзідэнт.

Прэзідэнт можа выбраць зручную дату і месца для допыту. Паводле слоў генеральнага пракурора Вальдэмара Журэка, гэта «неабходны крок», і справа павінна быць растлумачана «да сутнасці, без ухіленняў або палітычнага імунітэту ад праўды».

Разгляд справы ўключае абвінавачванні ў невыкананні прэзідэнтам сваіх абавязкаў шляхам непрыняцця прысягі ў чатырох суддзяў Канстытуцыйнага суда, якія былі абраныя Сеймам у сакавіку.

IAR/аз