Амаль 50 цягнікоў кампаніі PKP Intercity спазніліся з прычыны пратэсту машыністаў. Кампанія паведаміла ў сацыяльнай сетцы X, што сярэдні час затрымкі па стане на 6.46 раніцы складае 26 хвілін.
Дадзеныя з сайта portalpasazera сведчаць пра тое, што спазненні закранулі больш за 220 цягнікоў. Пратэст закранае пераважна цягнікі далёкіх маршрутаў, аднак пасажыры мясцовых ліній таксама сутыкаюцца са збоямі ў руху, якія часта даходзяць да трыццаці хвілін. У сувязі з пратэстам дзейнічае дамоўленасць аб узаемным прызнанні білетаў рознымі перавозчыкамі (за выключэннем цягнікоў катэгорыі Express Intercity Premium).
Плануецца, што пратэст працягнецца да поўдня. У гэты час машыністы будуць зніжаць хуткасць да 20 км/г пры праездзе праз чыгуначныя пераезды.
Гэтая акцыя з'яўляецца рэакцыяй на чыгуначную катастрофу на пераездзе ў Сакольніках-Сухіх (Sokolniki Suche). У выніку сутыкнення грузавіка з цягніком загінуў адзін чалавек, а каля дваццаці атрымалі траўмы (некаторыя з іх — цяжкія).
З прычыны пратэсту машыністаў затрымкі назіраюцца на большасці чыгуначных маршрутаў. У некаторых выпадках затрымкі дасягаюць амаль трох гадзін; гэта тычыцца цягнікоў Intercity, якія ідуць па маршрутах Гдыня — Прага, Закапанэ — Свінавуйсце, а таксама Познань — Устка.
IAR/нг