Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літаратурны інстытут — адна з найважнейшых устаноў польскай эміграцыі ў Францыі ў камуністычную эпоху — адзначае сваё 80-годдзе

13.09.2026 07:08
Юбілейныя ўрачыстасці адбыліся ў Мэзон-Лафіт пад Парыжам, дзе, сярод іншага, дзесяцігоддзямі выдаваўся знакаміты штомесячнік «Культура».
   Maisons-Laffitte           20
Выстава «Рэдактар ​​з Maisons-Laffitte» прысвечаная адной з найвыдатнейшых постацяў польскага інтэлектуальнага і палітычнага жыцця 20 стагоддзя — Ежы ГедройцуMarian Zubrzycki/PAP

Юбілей адзначаўся ў рамках святкавання Года Ежы Гедройца і Юзафа Чапскага, заснаванага Сеймам і Сенатам.

Падчас цырымоніі было падкрэслена, што праз 26 гадоў пасля смерці Ежы Гедройца і выхаду апошняга нумара «Культуры» дзейнасць Літаратурнага інстытуту выклікае ўсё большую цікавасць.

— Безумоўна, праводзіцца ўсё больш выстаў, канферэнцый, дыскусій, з'яўляецца шмат публікацый. Мы атрымліваем просьбы выкарыстаць фотаздымкі і артыкулы,  сказала Польскаму радыё кіраўніца Інстытуту Ганна Бернхардт.

Адным з прыкладаў згаданай цікавасці стала серыя дакументальных фільмаў пра заснавальнікаў Інстытуту. Прэм'ера аднаго з фільмаў была арганізавана падчас юбілейных урачыстасцей у Мэзон-Лафіт.

— Гэта найвялікшы інтэлектуальны праект на эміграцыі. Тут невялікая колькасць людзей стварыла нешта беспрэцэдэнтнае ў гісторыі эміграцыі, — падкрэсліў дырэктар Ян Чарлеўскі.


Польскае радыё таксама ўносіць свой уклад у адраджэнне памяці пра «Культуру». Сёлета Польскае радыё пачало алічбоўваць і трансляваць архіўныя запісы з калекцый Літаратурнага інстытуту.

ПР/юл