Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча ўмацуе бяспеку памежных пераходаў з Украінай

15.09.2026 16:31
Сярод іншага, будзе ўмацаваная інфраструктура, якой карыстаецца Памежная служба.
     -
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш PAP/Paweł Supernak

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы абвясціў аб узмацненні бяспекі на памежных пераходах з Украінай.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш (Władysław Kosiniak-Kamysz) напісаў, што апошнія дні паказалі, што «дзеянні Расіі пагражаюць бяспецы ўсёй Еўропы».

У адпаведнасці з рашэннем урада, сярод іншага, умацоўваецца інфраструктура, якой карыстаецца Памежная служба.

— Жаўнеры 18-га Інжынернага палка ўжо выконваюць задачы, якія ўмацуюць кантрольна-прапускныя пункты і інфраструктуру паблізу польска-ўкраінскай мяжы, — напісаў міністр у сацсетках.

У нядзелю раніцай (13 верасня) расійскі беспілотнік ударыў па запраўцы за 800 метраў ад польска-ўкраінскай мяжы. Жыхары вёскі па польскім боку прызнаюць, што ніколі не бачылі выбуху так блізка да сваіх дамоў.

ІАR/аз

Каля Яраслаўца вайскоўцы знайшлі і дасталі з мора беспілотнік

14.09.2026 13:57
Службы падазраюць, што беспілотнік прыплыў з міжнародных вод.

Прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў аб працы над спрашчэннем памежных праверак на польска-ўкраінскай мяжы

14.09.2026 16:01
Учора (13 верасня) памежны пераход Дарахуск-Ягодзін быў эвакуяваны з-за атакі расійскага беспілотніка.