У Нацыянальным інстытуце анкалогіі ў Варшаве была праведзена эндаскапічнае выдаленне адэномы наднырачнікаў. Пацыентка — маладая жанчына з функцыянуючай адэномай наднырачнікаў, якая выклікае цяжкую гіпертанію.
Шляхам увядзення спецыяльнай прылады ў страўнік пад кантролем эндаскапічнага ўльтрагуку пухліна была дакладна знішчана без неабходнасці традыцыйнай аперацыі, тлумачыць прафесар Міхал Камінскі з Нацыянальнага інстытута анкалогіі.
— Праз сценкі страўніка, з сярэдзіны. Мы ўводзім апарат, які нагадвае зонд, і які мае апарат УГД, дзякуючы гэтаму мы дакладна бачым унутраныя органы. У пацыенткі ўдалося ідэнтыфікаваць гуз, убіць у яго іглу, скіраваць у гуз радыёхвалі і дзякуючы гэтаму яго знішчыць.
Падчас двухдзённай (2-3 кастрычніка) канферэнцыі «Жывая эндаскапія» ў Нацыянальным інстытуце анкалогіі будзе праведзена ў агульнай складанасці больш за 30 эндаскапічных працэдур, якія будуць транслявацца ў канферэнц-залы ў рамках навучання лекараў.
Упершыню за дзесяцігадовую гісторыю «Жывой эндаскапіі» ўдзельнікі канферэнцыі змогуць назіраць за працэдурай, якая праводзіцца ў прамым эфіры ў Балтыморы, ЗША. Амерыканскія лекары ў сваю чаргу змогуць сачыць за аперацыямі, якія праводзяць польскія спецыялісты ў Варшаве.
ав