Эва Яблоньска-Гжэляк, старшыня клуба «Беластоцкіх амазонак», сказала, што важна ведаць і правяраць сваё цела.
— Рак спачатку не баліць, таму неабходна праходзіць прафілактычныя абследаванні. Мы паказваем, як рабіць самаабследаванне грудзей, каб кожная жанчына ведала, як гэта зрабіць. Мы не імкнёмся запужваць, мы заклікаем не баяцца і праходзіць медагляды, а жанчын, якія захварэлі запрашаем у наш клуб і карыстацца ўсімі магчымасцямі, якія мы напрацавалі.
Ружовы кастрычнік — месяц інфармавання пра рак малочнай залозы. 4 кастрычніка таксама адзначаецца Сусветны дзень анкалогіі. Яго мэта — павысіць дасведчанасць аб праблемах барацьбы з ракам і ўшанаваць пацыентаў, лекараў, навукоўцаў і ўсіх тых, хто штодня сутыкаецца з ракам.
яс