З нагоды Дня нацыянальнай адукацыі прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск павіншаваў польскіх настаўнікаў і выказаў ім найлепшыя пажаданні. Кіраўнік польскага ўраду таксама звярнуў увагу на серыю нападаў у школах, якія мелі месца ў апошні час.
— Я хацеў бы падзякаваць вам за тое, што справіліся ў цяжкай сітуацыі. Я хацеў бы падзякаваць вам за тое, zr вы — мужчыны і жанчыны па ўсёй Польшчы — паводзілі сябе ў тыя дні, калі адбыліся напады. Толькі дзякуючы выдатнаму супрацоўніцтву педагогаў і паліцэйскіх сітуацыя была вельмі хутка ўзята пад кантроль. Менавіта ў такія крытычныя дні вы паказалі, наколькі адданыя сваёй місіі.
Прэмʼер-міністр прызнаў, што вайна за ўсходняй мяжой патрабуе выдзялення максімальных рэсурсаў на бяспеку. Аднак ён падкрэсліў, што гэтага нельга рабіць за кошт настаўнікаў і сістэмы адукацыі.
Нацыянальны дзень адукацыі быў заснаваны ў гадавіну стварэння ў 1773 годзе Камісіі нацыянальнай адукацыі — першага міністэрства адукацыі ў Еўропе, якое рэфармавала сістэму ў Польскім Каралеўстве і Вялікім Княстве Літоўскім.
Згодна з дадзенымі Міністэрства адукацыі, у Польшчы працуе больш за 700 тыс. настаўнікаў.
вс