Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Гэта вынік сістэматычнай працы». Спартыўны псіхолаг пра поспех тэнісісткі Маі Хваліньскай

19.10.2026 16:00
У сусветным рэйтынгу тэнісістак Мая Хваліньская паднялася на адзінаццатае месца.
Здымак мае ілюстрацыйны характарIGfotojonas/pixabay.com/CC0

Мая Хваліньска (Maja Chwalińska) паднялася на адзінаццатае месца ў сусветным рэйтынгу тэнісістак. Учора (18 кастрычніка) польская тэнісістка ўпершыню ў сваёй кар'еры выйграла турнір Жаночай тэніснай асацыяцыі (англ. Womenʼs Tennis Association, WTA). У фінале яна перамагла брытанку Сонай Картал (англ. Sonay Kartal) у трох сэтах.

Паводле спартыўнага псіхолага доктара Дарыюша Пажэльскага (Dariusz Parzelski), гэта вынік сістэматычнай працы.

— Гэта доўгі шлях. Што да яе мэты, то яна планавала трапіць у топ-100 і дасягнула яе ў чэрвені. Цяпер яна выйграла свой першы турнір — амаль найвышэйшага рангу турнір — і далучылася да пяці польскіх тэнісістак, якія гэтага дасягнулі. Аднак гэта не выпадковасць. Яе прыклад паказвае, што няма адзінага шляху да перамогі, — кажа псіхолаг.

Нагадваем, да сёлетняга Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе (англ.French Open) Мая Хваліньска не выйграла ніводнага матча ў тэнісісткі з топ-60, а за апошнія шэсць месяцаў яна набрала 13 перамог. Толькі падчас аднаго турніру ва Ухані яна перамагла, сярод іншых, Марыю Сакары (англ. Maria Sakkari), а ў паўфінале іншую выдатную польку — Ігу Свёнтэк (Iga Świątek).

IAR/аз

Міжнародная федэрацыя тэніса не падтрымала вяртання зборных Расіі і Беларусі ў спаборніцтвы

14.10.2026 13:30
Федэрацыя тэніса Украіны заяўляе, што «працягне працу, накіраваную на недапушчэнне вяртання Расіі і Беларусі ў міжнародныя камандныя тэнісныя спаборніцтвы».