Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Індыя падтрымае імкненне Польшчы да пастаяннага ўдзелу ў G20

24.10.2026 09:12
Запрашэнні на саміты G20 у ЗША і Злучаным Каралеўстве яшчэ не гарантуюць Польшчы пастаяннага членства ў групе.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneWILLY KURNIAWAN / POOL/PAP

Польшча атрымала запрашэнне на саміт G20, які адбудзецца ў Вялікабрытаніі ў 2027 годзе. Пра гэта прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў падчас афіцыйнага візіту ў Індыю. Запрашэнне паступіла ад брытанскага прэм’ера Эндзі Бёрнэма.

— Я атрымаў пацвярджэнне: Польшча будзе запрошаная, — заявіў Туск.

Акрамя таго, прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі паабяцаў падтрымаць імкненне Варшавы да пастаяннага ўдзелу ў G20. Паводле Туска, індыйскі бок таксама вітае ўдзел Польшчы ў сёлетнім саміце, запланаваным на 14–15 снежня ў Маямі.

G20 аб’ядноўвае найбуйнейшыя гаспадркі свету, Еўрасаюз і Афрыканскі саюз. На іх прыпадае каля 85% сусветнага ВУП і больш за 75% сусветнага гандлю.

Запрашэнні на саміты G20 у ЗША і Злучаным Каралеўстве яшчэ не гарантуюць Польшчы пастаяннага членства ў групе.

iar/эж