Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Airbus паставіць Польшчы замоўленыя ваенна-транспартныя самалёты раней за тэрмін 

25.10.2026 18:21
ВПС Польшчы адчуваюць востры недахоп новых транспартнікаў для хуткай перакідкі войскаў і тэхнікі, самалётаў-запраўшчыкаў для павелічэння далёкасці палётаў.
  A400M Atlas
Транспартны самалёт A400M AtlasФота: https://www.airbus.com

Еўрапейскі авіябудаўнічы канцэрн Airbus гатовы паставіць Польшчы транспартныя самалёты A400M яшчэ да канца 2030 года, апярэдзіўшы тэрміны еўрапейскай праграмы ўзбраенняў SAFE. Тэрмін паставак будзе залежаць ад даты падпісання кантракта. Пра гэта заявіў кіраўнік Airbus у Еўропе Ёхан Пеліс'е.

ВПС Польшчы адчуваюць востры недахоп новых транспартнікаў для хуткай перакідкі войскаў і тэхнікі, самалётаў-запраўшчыкаў для павелічэння далёкасці палётаў знішчальнікаў і навучальных верталётаў.

Польшча разглядае набыццё ад 8 да 15 транспартнікаў A400M. Закупку плануюць фінансаваць праз еўрапейскую праграму SAFE сумесна з іншай краінай Еўрасаюза, магчыма, Іспаніяй.

Паралельна Варшава рыхтуе кантракт на чатыры запраўшчыкі A330 MRTT, неабходныя ў тым ліку для знішчальнікаў F-35.

Ёхан Пеліс'е падкрэсліў, што транспартнікі можна паставіць хутчэй за запраўшчыкі: апошнія патрабуюць дадатковага пераабсталявання. Airbus таксама прапануе Польшчы навучальныя верталёты з магчымасцю мясцовай вытворчасці і перадачы тэхналогій.

pap/эж