Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Радаслаў Сікорскі: На фронце ва Украіне — нічыя, але рэсурсы Расіі пачнуць вычэрпвацца

25.10.2026 15:13
Радаслаў Сікорскі заклікаў палякаў і еўрапейскія краіны падвоіць намаганні ў аказанні гуманітарнай дапамогі Украіне
Радаслаў СікорскіPAP/Radek Pietruszka

Віцэ-прэм’ер і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ацаніў сітуацыю на фронце ва Украіне як нічыю. На сустрэчы з жыхарамі Вейхерова (Паморскае ваяводства) 24 кастрычніка дыпламат заявіў, што расійскі наступ захлынуўся, а страты Расіі растуць.

Паводле міністра, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін разлічвае на дадатковую мабілізацыю і ўдары па ўкраінскай энергетыцы:

— Ён разлічвае, што, калі кіне яшчэ 200 тыс. гарматнага мяса, то, магчыма, прарве фронт. Ну і традыцыйна для расіян спадзяецца на «генерала зіму».

Радаслаў Сікорскі заклікаў палякаў і еўрапейскія краіны падвоіць намаганні ў аказанні гуманітарнай дапамогі Украіне, найперш пастаўляць генератары і іншае энергетычнае абсталяванне.

— Калі Украіна перажыве гэтую зіму — а я настроены аптымістычна, — у наступным годзе расійскія рэсурсы пачнуць вычэрпвацца.

Міністр замежных спраў Польшчы таксама адзначыў, што Украіна паспяхова атакуе расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы, парты і вайсковыя прадпрыемствы. Дадатковым фінансавым рэсурсам Захаду ён назваў замарожаныя расійскія актывы, якія належыць выкарыстаць для падтрымкі Украіны.

pap/эж