Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы падрыхтавалі законапраект аб мінімальным узросце карыстальнікаў сацыяльных сетак

28.10.2026 15:05
Карыстацца сацыяльнымі сеткамі змогуць толькі асобы, старэйшыя за 15 гадоў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.mirkosajkov/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гэта прадугледжвае праект закона аб мінімальным узросце доступу да інтэрнэт-платформаў сацыяльных сетак. Новыя правілы павінны павысіць бяспеку дзяцей і моладзі ў інтэрнэце.

Згодна з законапраектам, праверка ўзросту карыстальнікаў сацыяльных сетак павінна ажыццяўляцца з дапамогай еўрапейскага лічбавага кашалька для ідэнтыфікацыі, польскага мабільнага дадатку mObywatel або іншага надзейнага інструмента. Пры гэтым сістэма павінна толькі пацвярджаць дасягненне неабходнага ўзросту, не раскрываючы дадатковых персанальных звестак.

Акрамя таго, у школах плануецца ўзмацніць адукацыю ў сферы лічбавых тэхналогій. Дзецям будуць расказваць, у прыватнасці, пра інтэрнэт-залежнасць, грумінг — усталяванне дарослымі даверлівых адносін з непаўналетнімі з мэтай сексуальнай эксплуатацыі, кібербулінг, а таксама вучыць іх распазнаваць дэзінфармацыю.

Кантроль за выкананнем новых правілаў будзе ажыццяўляць кіраўнік Упраўлення электронных камунікацый Польшчы.

Чакаецца, што ўрад прыме законапраект у пачатку наступнага года.

IAR/яс