Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сустрэча «Групы Берген» адбудзецца ў лістападзе ў Варшаве

28.10.2026 09:28
Міністр падкрэсліў, што амерыканскі бок звярнуўся да Польшчы з просьбай арганізаваць такую сустрэчу.
 -      - ()       ()  -    -      27.10.2026.
Намеснік прэм'ер-міністра і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Косіняк-Каміш (справа) і міністр абароны Вялікабрытаніі Уэс Стрытынг (злева) падчас прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы ў штаб-кватэры Міністэрства нацыянальнай абароны ў Варшаве 27.10.2026.PAP/Albert Zawada

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы пацвердзіў, што ў лістападзе ў Варшаве адбудзецца сустрэча так званай «Групы Берген». Гэта фармат, створаны па ініцыятыве Злучаных Штатаў, якія хочуць абмеркаваць будучыню НАТА з краінамі, што выдаткоўваюць найбольш сродкаў на абарону.

Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш у адказ на пытанне Польскага радыё пацвердзіў, што найбліжэйшымі днямі правядзе шэраг кансультацый з саюзнікамі, у тым ліку ў фармаце «Групы Берген».

Міністр падкрэсліў, што амерыканскі бок звярнуўся да Польшчы з просьбай арганізаваць такую сустрэчу. Гэта будзе ўжо другая нарада краін, якія найбольш інвестуюць у абарону і закупку ўзбраенняў сярод дзяржаў — членаў НАТА.

У перамовах у Варшаве павінны ўзяць удзел прадстаўнікі Польшчы, Германіі, Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Нідэрландаў, а таксама Злучаных Штатаў як ініцыятара кансультацый.

У сустрэчы возьмуць удзел міністры абароны запрошаных краін.

IAR/яс