Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія заявіла пра затрыманне «польскіх шпіёнаў». Варшава называе гэта правакацыяй

11.11.2026 10:14
Намеснік старшыні парламенцкай камісіі Сейма па нацыянальнай абароне Анджэй Шэйна назваў затрыманне адным з элементаў гібрыднай вайны Расіі супраць Польшчы.
Расія заявіла пра затрыманне «польскіх шпіёнаў»Reuters

ФСБ Расіі заявіла пра затрыманне двух грамадзян Польшчы, якіх падазраюць у шпіянажы ў Калінінградскай вобласці. Паводле расійскіх спецслужбаў, яны збіралі звесткі пра расійскіх вайскоўцаў і ваенныя аб’екты, а таксама пра грамадскую сітуацыю і міграцыйную палітыку рэгіёна.

Прадстаўнік міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Яцэк Дабжыньскі назваў заяву расійскіх уладаў правакацыяй.

— Я расцэньваю гэта як чарговую правакацыю і дэзінфармацыю, — сказаў Дабжыньскі, звярнуўшы ўвагу на тое, што ФСБ апублікавала заяву ў Дзень незалежнасці Польшчы.

Намеснік старшыні парламенцкай камісіі Сейма па нацыянальнай абароне Анджэй Шэйна назваў затрыманне адным з элементаў гібрыднай вайны Расіі супраць Польшчы.

— Трэба ўсведамляць, што ўсе палякі ў Расіі знаходзяцца пад пільным наглядам федэральных расійскіх спецслужбаў, — падкрэсліў палітык, папярэдзіўшы, што знаходжанне палякаў у Расіі можа пагражаць  іхняй свабодзе, здароўю і жыццю.

шфк.