Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск запрасіў прэзідэнта Караля Наўроцкага разам з сям'ёй да сябе дадому ў Сопат. Нечаканая прапанова прагучала ў Дзень незалежнасці Польшчы, 11 лістапада, падчас урачыстасці ў Шчэціне.
Дональд Туск прапанаваў сустрэцца напярэдадні Калядаў, падзяліцца традыцыйнай польскай аплаткай і пагаварыць «як паляк з палякам». Прэм'ер заклікаў суайчыннікаў адкінуць варожасць і памятаць, што незалежнасць і бяспека краіны — агульная каштоўнасць.
Запрашэнне прагучала на фоне вострага супрацьстаяння паміж урадам і прэзідэнтам вакол Канстытуцыйнага суда. Караль Наўроцкі раней выставіў умовы для асабістай сустрэчы з Дональдам Тускам, патрабуючы вывесці паліцыю з будынка Канстытуцыйнага суда і аднавіць на пасадзе адхіленага кіраўніка гэтай установы. Урад настойвае, што дзейнічае законна.
Напярэдадні абодва палітыкі разам удзельнічалі ў жалобным шэсці ў Кракаве пасля крывавага нападу на мінакоў.
эж