Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Паляк у Польшчы — гаспадар»: У Маршы незалежнасці ў Варшаве ўдзельнічалі да 250 тысяч чалавек. Сярод іх быў прэзідэнт Наўроцкі

11.11.2026 18:45
Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі заявіў, што сур'ёзных інцыдэнтаў падчас шэсця не было.
      , , 11  2026 .
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі на Маршы незалежнасці, Варшава, 11 лістапада 2026 г. PAP/Szymon Pulcyn

У Варшаве завяршыўся Марш незалежнасці, які, паводле ацэнак паліцыі, сабраў да 250 тысяч чалавек. Арганізатары называюць значна большую лічбу — ад паўмільёна да мільёна ўдзельнікаў. Летась гарадскія ўлады налічылі каля 100 тысяч чалавек.

Да шэсця далучыўся прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі разам са старэйшым сынам. Палітык нёс бела-чырвоны сцяг, вітаўся з удзельнікамі і пакінуў марш пасля пераходу праз мост Панятоўскага.

Сёлетняе шэсце прайшло пад лозунгам «Паляк у Польшчы — гаспадар» ( «Polak w Polsce gospodarzem»). Удзельнікі скандавалі, сярод іншага «Слава вялікай Польшчы» і «Гонар і слава героям».

Гучалі і ксенафобскія лозунгі. Напрыклад, прадстаўнікі нацыянал-радыкальнай арганізацыі ONR неслі транспарант «Зробім Еўропу зноў белай».

Марш прайшоў ад  кальца Дмоўскага ў цэнтры польскай сталіцы да Нацыянальнага стадыёна на іншым беразе Віслы. Нягледзячы на забарону, удзельнікі запальвалі фаеры. Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі заявіў, што іншых сур'ёзных інцыдэнтаў не зафіксавана.

эж

У Дзень незалежнасці Польшчы прэм'ер Туск запрасіў прэзідэнта Наўроцкага разам сустрэць Каляды 

11.11.2026 12:22
Дональд Туск запрасіў прэзідэнта Караля Наўроцкага разам з сям'ёй да сябе дадому ў Сопат.