Міністр замежных спраў Польшчы рэзка крытыкуе апошнія патрабаванні Расіі. Радаслаў Сікорскі абвінаваціў расійскія ўлады ў тым, што яны больш клапоцяцца пра захоп большай колькасці ўкраінскіх гарадоў, чым пра паляпшэнне ўмоў жыцця сваіх грамадзян.
У паведамленні на партале X польскі палітык зазначыў, што апошнія патрабаванні Масквы дэманструюць пастаянную праблему ў расійскай палітычнай культуры.
— Расійскія ўлады больш зацікаўлены ў заваёве чужога горада, пра які яны ніколі раней не чулі, чым у паляпшэнні ўмоў жыцця 11 мільёнаў расейцаў, у якіх няма прыбіральні ў дамах, — напісаў Сікорскі.
Такім чынам міністр замежных спраў Польшчы раскрытыкаваў чаканні Крамля. Падчас нядаўніх мірных перамоваў у Абу-Дабі з удзелам ЗША і Украіны Расія, як паведамляецца, паўтарыла свае патрабаванні аб скарачэнні прысутнасці НАТА ў Еуропе.
Патрабаванні Расіі ўключаюць вывад войскаў і баз НАТА да межаў Альянсу з 1997 года, то бок да яго пашырэння на Польшчу і іншыя краіны рэгіёна. Масква таксама патрабуе спыніць далейшае пашырэнне НАТА і забараніць яго ваенную дзейнасць, у тым ліку ва Украіне і Усходняй Еўропе.
IAR/аз