У Польшчы ўжо ў восьмы раз праходзіць агульнанацыянальнае літаратурнае чытанне. У гэтым годзе ў Польшчы ды за мяжой палякі публічна чытаюць навелы класікаў польскай літаратуры. Творы выбралі прэзідэнт краіны Анджэй Дуда і яго жонка Агата Корнхаўзэр-Дуда. У Варшаве «Нацыянальнае чытанне» традыцыйна адкрыла прэзідэнцкая пара.
Чаму сёлета былі выбраныя менавіта навелы? Першая лэдзі Польшчы, якая, дарэчы, з'яўляецца настаўніцай, сказала, што навелы – гэта характэрная рыса польскай літаратуры.
- Навелы ў польскай літаратуры займаюць пачэснае месца. Я бы сказала, што аснова польскай літаратуры, і напэўна польскай літаратуры 19-га стагоддзя, гэта менавіта навелы.
Мэта згаданай акцыі – папулярызацыя нацыянальнай літаратурнай спадчыны і заахвочванне суайчыннікаў да чытання кніг.
Акцыя «Нацыянальнае чытанне» была ўпершыню праведзеная ў 2012 годзе. Тады тагачасны прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі чытаў урыўкі з «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. У мінулым годзе палякі чыталі раман «Прадвесне» Стэфана Жэромскага.
Арганізатарамі акцыі зʼяўляюцца Канцылярыя прэзідэнта Польшчы, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны і Нацыянальны цэнтр культуры.
Журналісты Беларускай службы Польскага радыё з гэтай нагоды запісалі фрагмент навелы "Шарманка" Баляслава Пруса ў перакладзе Янкі Брыля.
слухайце аўдыё
вс