Беларуская Служба

У Катавіцы адкрылі Цэнтр навукі

08.09.2019 15:02
Новыя ўстанова павінны сведчыць пра тое, што палякі ставяць перад сабой вялікія мэты.
-
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў КатавіцэPAP/Andrzej Grygiel

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ўрачыста адкрыў дзейнасць Цэнтра навукі і Цэнтра гімалаізму Ежы Кукучкі ў Катавіцы.

Кіраўнік урада адзначыў, што навуковы цэнтр павінен быць больш сучасным, чым Цэнтр навукі імя Каперніка ў Варшаве.

Ён дадаў, што добра, што такі цэнтр будзе пабудаваны ў Катавіцы, бо гэты горад зʼяўляецца цэнтрам сучаснай прамысловасці і тэхнікі.

Польскі прэмʼер-міністр нагадаў, што зімой польскія альпіністы ўзышлі на 10 з 14 сусветных васьмітысячнікаў. Тры ўваходу зрабіў Ежы Кукучка, які здабыў усе 14 васьмітысячнікаў.

Ежы Кукучка паказаў, што палякі змагаюцца за вялікія мэты, – падкрэсліў кіраўнік урада.

ПР/юл