У 2018 годзе Польшча сярод краінаў Еўрасаюза выдала найбольш першых дазволаў на жыхарства грамадзянам, краінаў, якія не з’яўляюцца членамі Еўрасаюза. Гаворка ідзе пра 635 тысяч дазволаў, што складае 20% ад усіх дазволаў, выдадзеных у Еўрасаюзе. На другім месцы апынулася Германія.
Наступныя месцы занялі: Вялікабрытанія (451 тысяч, 14%), Францыя (265 тысяч, 8%), Іспанія (260 тысяч, 8%), Італія (239 тысяч, 7%) і Швецыя (125 тысяч, 4%). Пра гэта сведчаць дадзеныя, апублікаваныя „Еўрастатам”.
Польшча заняла першае месца, калі гаворка ідзе пра дазволы, звязаныя з працаўладкаваннем - 328 тысяч, то бок 37% усіх гэткіх дазволаў, выдадзеных з ЕС. На другім месцы апынулася Германія - 544 тысячы дазволаў на працу, то бок 17% ад усіх гэткіх дазволаў у ЕС. У сваю чаргу Вялікабрытанія выдала найбольш дазволаў на вучобу – 190 тысяч, то бок 30% ад усіх гэткіх дазволаў, выдадзеных з ЕС.
У той жа час Германія (191 тысяч, 21%), Іспанія (134 тысяч, 15%), Італія (122 тысяч, 13%) і Вялікабрытанія (101 тысача, 11%) з'яўляюцца чатырма дзяржавамі, якія летась выдалі найбольшую колькасць дазволаў па сямейных прычынах.
Германія таксама выдала найбольш у ЕС дазволаў на атрыманне палітычная прытулку - 219 тысяч.
У 2018 годзе лідарамі па колькасці ўпершыню атрыманых дазволаў на жыхарства ў Еўрасаюзе па-ранейшаму былі грамадзяне Украіны (527 тысяч бенефіцыяраў, з якіх амаль 78 працэнтаў у Польшчы). Такім чынам яны апярэдзілі грамадзян Кітая (206 тысяч, з якіх амаль палова ў Вялікабрытаніі), Індыі (197 тысяч, з якіх 38 працэнтаў у Вялікабрытаніі), Сірыі (174 тысячы, з якіх 71 працэнт у Германіі), Беларусі (138 тысяч, з якіх 92 працэнты ў Польшчы), Марока (127 тысяч, з 45% у Іспаніі), ЗША (120 000, з якіх 36% у Вялікабрытаніі), Бразіліі (88 000, з якіх 32% у Партугаліі), Турцыі (80 000, з якіх 29% у Германіі) і Расіі (75 000, з якіх 18% у Германіі).
Каля паловы (54%) усіх першых дазволаў на жыхарства, выдадзеных у ЕС у 2018 годзе, атрымалі менавіта грамадзяне згаданых дзесяці краін. Прычыны прадастаўлення віду на жыхарства залежаць ад нацыянальнасці.
У 2018 годзе ўкраінцы атрымлівалі ў асноўным дазволы на працу (65% усіх выдадзеных украінцам у 2018 годзе), кітайцы - на адукацыю (67%), а мараканцы па сямейных абставінах (61%).
У 2018 годзе ў Еўрасаюзе было выдадзена прыблізна 3,2 мільёна першых дазволаў на жыхарства. Гэта колькасць павялічылася на 0,4% (13 тысяч) у параўнанні з 2017 годам, працягваючы тэндэнцыю росту, якая назіралася ў папярэднія тры гады.
аз